Накірунак выбраны правільны

Выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі

Выхаваць сапраўднага грамадзяніна сваёй краіны – задача не з лёгкіх. Каб стаць дастойным патрыётам, сапраўдным чалавекам, неабходна прыкласці шмат намаганняў як самому вучню, так і яго настаўніку, выхавацелю,  патрэбна доўга і ўпарта працаваць. Ну і, канешне ж, нам, настаўнікам,  фарміраваць рознабакова развітую асобу.

ДУА “Азяранскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” ўжо не першы год працуе ў гэтым напрамку. Фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, выхаванне патрыёта – гэта толькі  частка задач, над якімі шчыруе наша ўстанова на працягу навучальнага года.

Люты – месяц, які вельмі насычаны мерапрыемствамі гэтага накірунку. Старт дала акцыя «Пакарміце птушак», у якой прынялі ўдзел вучні розных класаў. Яны разам са сваімі настаўнікамі Аляксандрам Пашэвічам, Ганнай Ястрэмскай і бацькамі  рабілі кармушкі. Прыемна і зараз назіраць, як да “птушыных сталовак” прылятаюць  нашы пярнатыя сябры.

У 2021-м споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Івана Мележа  і Івана Шамякіна. У актавай зале былі праведзены літаратурныя гасцёўні, у час якіх настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Алена Хвасцянок і Ніна Санюк разам са сваімі вучнямі расказалі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў, пазнаёмілі з цікавымі момантамі  іх  жыцця. Вучням быў прапанаваны дакументальны фільм, прысвечаны літаратарам, бліц-віктрыны, а ў школьнай бібіліятэцы арганізавана выстава.

Чырвонай ніткай прайшлі мерапрыемствы да Дня юнага героя-антыфашыста і Дня воіна-інтэрнацыяналіста. З вялікай адказнасцю члены БРСМ разам з настаўнікам Іванам Саскевічам навялі парадак на магіле Віктара Клімовіча, уражэнца вескі Пагост, ўсклалі да яе гірлянду. Ва ўсіх класах праводзіліся  інфармацыйныя  і класныя выхаваўчыя гадзіны, якія суправаджаліся мультымедыйнымі прэзентацыямі. Ужо стала добрай традыцый напярэдадні 8 лютага прымаць  вучняў 5-6 класаў у піянеры, а напярэдадні 15 лютага вучняў, якім споўнілася 14 гадоў – у рады БРСМ.

Як і ў многіх навучальных установах, у школе адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. Удзельнікі адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, спявалі беларускія народныя песні, танцавалі, перакладалі на беларускую мову, пісалі любімыя словы, вучні прынялі актыўны ўдзел у дыктоўцы.

Насычанымі на разнастайныя мерапрыемстывы былі дні, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны. Арганізавана выстава гуртка «Умелыя рукі». З самымі  маленькімі вучнямі настаўнікамі фізічнай культуры праведзена спартыўная гульня «Парад войск», сярэднім класам патрэбна было праявіць сябе ў спартыўна-патрыятычных спаборніцтвах «Вялікія манёўры», вучням старэйшых класаў – паказаць сілу, моц, вынослівасць, пачуццё калектывізму ў час правядзення вечара  «А ну-ка, хлопцы».

Хочацца верыць у тое, што мерапрыемствы, якімі быў насычаны люты, не пакінулі абыякавымі вучняў нашай навучальнай установы, што ўся інфармацыя, якую дзеці пачулі і ўбачылі, запомніцца ім, можа, і пасадзейнічае ў далейшым выбары прафесіі.

Таццяна  Пяшэвіч,

настаўніца ДУА «Азяранскі дзіцячы

сад-сярэдняя школа»

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.