Першая і пакуль адзіная аўтамыйка самаабслугоўвання з’явіцца ў Жыткавічах

Першая і пакуль адзіная аўтамыйка самаабслугоўвання з’явіцца ў Жыткавічах. Праз аўкцыён прыватнае прадпрыемства для яе будаўніцтва набыло 20 сотак зямлі на тэрыторыі базы ПМК-66. Праектам прадугледжана ставарэнне на сэрвісным аб’екце некалькіх пастоў. У прыватнасці, адначасова тут можна будзе зрабіць чыстымі тры машыны. Па інфармацыі землеўпарадкавальнай службы, хутка на таргі плануецца выставіць яшчэ некалькі ўчасткаў уздоўж чыгуначнага палатна, размешчаных насупраць пошты. Зараз іх вызваляюць ад рэшткаў двух зруйнаваных драўляных дамоў. Тут мяркуецца будаўніцтва гандлёвых кропак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.