У сэрцы квітнеючая вясна

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня старшыня раённай ветэранскай організаціі Адам Купрацэвич і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір Гулюта з кветкамі і падарункамі наведалі ветэрана працы, былога педагога Ганну Агіевіч.

Яна прымала шчырыя віншаванні і падарункі, словы ўдзячнасці за сваю працу на карысць раёна і краіны.  Мужчыны пажадалі моцнага здароўя, увагі і цеплыні ад родных людзей. А артысты аддзела традыцыйнай культуры і фальклора народнага ансамбля народнай песні «Сваты»падарылі невялікі канцэрт.

Жанчына-ветэран падзякавала гасцям за ўвагу і клопат, а таксама расказала аб тым, чым жыве сёння. У хуткім часе Ганна Агіевіч адзначыць сваё 96-годдзе.

Канешне, такія сустрэчы — гэта не толькі пацвярджэнне таго, што грамадскія аб’яднанні памятаюць аб ёй, але і мажлівасць адчуць сябе абаяльнай жанчынай, аб якой клапоцяцца, дораць кветкі і, самае галоўнае, — удзяляюць увагу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.