З аншлагам прайшоў справаздачны канцэрт філіяла “Дварэцкі гарадскі Дом культуры”

З поўным аншлагам прайшоў справаздачны канцэрт філіяла “Дварэцкі гарадскі Дом культуры”.

Па запрашэнню загадчыка ўстановы Людмілы Чыкезавай яго гледачамі ў мінулую суботу сталі і вайскоўцы зенітна-ракетнага дывізіёна, якія зараз знаходзяцца на вучэннях каля вёскі Бярэжцы.

Улічваючы надыходзячае свята абаронцаў Айчыны праграма была рознажанравай. Адкрылі яе нумары патрыятычнай накіраванасці, што паступова змяняліся іншымі тэмамі. У зале адбыўся сапраўдны парад талентаў. Сваё майстэрства прадэманстравалі ўдзельнікі большасці аматарскіх аб’яднанняў ДК – танцавальнага, драматычнага і вакальнага. З задавальненнем на дварэцкую сцэну заўжды выходзяць і навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў. І на гэты раз яны падтрымалі, так бы мовіць, “калег па творчаму цэху”. Перад публікай выступалі і дзеці, і дарослыя.

Засумаваўшыя па канцэртах месцічы не шкадавалі апладысментаў. Не пуставала ні адно са 120 крэслаў. Асабліва гарачымі авацыямі віталі салдат, якія сталі бадай самымі галоўнымі віноўнікамі ўрачыстасці. На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня гарвыканкама Ігар Міцюрыч і кіраўнік Тураўскай ветэранскай арганізацыі Людміла Зямлянік.

Святлана ШАКАЛЯН

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.