З надыходам вясны райцэнтр пачаў прыхарошвацца

З надыходам вясны райцэнтр пачаў прыхарошвацца. Значны ўнёсак у такую справу робяць гараджане.

У сераду з самага рання больш за паўсотні чалавек выйшлі з лапатамі на вуліцы Сацыялістычная, Пралетарская і Карла Маркса. Працаўнікі прафесійнага ліцэя, камунальнай службы, ДЮСШ, СШ №3, іншых гарадскіх устаноў і арганізацый, прыбіралі накапіўшуюся за зіму гразь ля бардзюраў. З работай мужчыны і жанчыны спраўляліся выдатна, аб чым сведчыў дружны шоргат рыдлёвак па асфальту. Эфектыўнай дзейнасці спрыяла і выдзеленая тэхніка. У машыны адразу закідвалі бруд і вывозілі з паселішча. Безумоўна, што гэта толькі першыя крокі, каб Жыткавічы сталі добраўпарадкаванейшымі. Плануецца, што ў бліжэйшы час у нас адбудуцца суботнікі.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.