Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці атрымаў спецыяльны прыз

Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці атрымаў спецыяльны прыз журы ХIV рэспубліканскага конкурса “Энергамарафон-2020” – акустычную мікрасістэму Panasonic.

Суддзі проста не маглі не падтрымаць самых маленькіх фіналістаў прэстыжнага спаборніцтва, у якім удзельнічалі школы, гімназіі і цэнтры творчасці. Жыткавіцкі праект “Энергарэсурсы Палесся”, прадстаўлены ў намінацыі “Культурна-відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў”, уяўляе сабою тэатралізаваную дзею пра сям’ю вожыкаў. Выхаванцы ў вобразах казачных герояў задумаліся над тым, як зрабіць дом цёплым і ўтульным. Пошукі рашэння прывялі іх на пілетны завод лясгаса, дзе з тырсы робяць паліўныя гранулы. Параўноўваючы іх эфектыўнасць з дровамі і газам, рабяты прыходзяць да высновы, што пілеты больш выгадныя як у энергетычным, так і эканамічным плане.

– Дзякуючы каманднай рабоце, – загадчык установы Святлана Міронава падкрэслівае, што над  праектам крэацівіў амаль увесь калектыў, – дашкольнікі набылі веды, якія пераходзяць ва ўстойлівыя навыкі эканоміі і зберажэння прыродных рэсурсаў.

Нагадаем, спачатку работа ДЦРД перамагла ў абласным адборачным туры згаданага конкурса, атрымаўшы сертыфікат на 45 тысяч рублёў для ўкаранення энергаэфектыўных мерапрыемстваў. Дзесяці юным артыстам галоўнае ўпраўленне адукацыі аблвыканкама падаравала салодкія прызы і фітнес-трэкеры (“разумныя” браслеты).

Святлана Шакалян

Фота ДЦРД

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.