Запатрабавана прадукцыя ААТ “Жыткавічыхімсервіс”

Вялікай запатрабаванасцю ў веснавую пару карыстаецца прадукцыя ААТ “Жыткавічыхімсервіс” — пасадачныя грунты. З пачатку года таварыства адгрузіла іх больш як сто тон.

Сярод асноўных пакупнікоў даўнія партнёры прадпрыемствы “Белэкасан” і “Церасістэмбел”. Напрыклад, першай арганізацыі адпушчана 24 тоны сапрапелю і 39 тон грунту, другой — 36 тон грунту. Увесь гэты тавар згаданымі фірмамі рэалізуецца пакупнікам як па ўсёй Беларусі, так і ў рэгіёнах Расіі. Забяспечваюць пакетамі з урадлівай глебай работнікі цэха акцыянернага таварыства і ўласны фірменны гандаль. Праз яго прададзена насельніцтву тры тоны грунту. Задавальняецца попыт кліентаў і ў даламітавай муцэ, якой адгружана шэсцьдзясят тон.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.