Гаспадаркі раёна не спыняюць работы на веснавых палетках.

Акрамя кукурузы, аграрыі ўзяліся і за пасадку бульбы і агародніны. У прыватнасці, на 12 мая насенне “другога хлеба” легла ў барозны на 217 гектарах, што складае 87 працэнтаў да задання. Механізатары ААТ “Тураўшчына” і КСУПа “Бялёў” з пастаўленымі задачамі на бульбяных палетках справіліся поўнасцю. У акцыянерным таварыстве  завяршылі і сяўбу цыбулі. У ліку іншых відаў агародніны тут засталося пасеяць гарох і салодкую кукурузу,  пад якія адведзена 300 і 130 гектараў адпаведна. Дарэчы, з заданнем па першай культуры мясцовыя земляробы справіліся больш як на палове плошчаў.

Усяго сяўба  яравых на Жыткаўшчыне на вышэй азначаную дату выканана на 14236 гектарах, што складае 68 працэнтаў да плана.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.