Нашы землякі вяртаюцца да дому з Узброеных Сілаў

Нашы землякі вяртаюцца да дому з Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь.  У ліку іх і радавы Артур Сарокін.

Жыхар райцэнтра праходзіў армейскую школу ў моставым батальёне 36-й дарожна-моставай брыгады на пасадзе цесляра. У канцы месяца ён ужо павінен быць дома. Але ў саслужыўцаў і камандзіраў застануцца аб Артуры самыя  добрыя ўспаміны. Заслужыў гэтага салдат бездакорным выкананнем вайсковых абавязкаў. Вось вытрымка з характарыстыкі, якую даў жыткаўчаніну маёр Дзмітрый Мірончык: “радавы А.А. Сарокін у часці зарэкамендаваў сябе выключна са станоўчага боку. Ён паспяхова асвоіў давераныя яму ўзбраенне і спецыяльную тэхніку. Прымаў актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах баявой падрыхтоўкі. Па характару Артур добры, энергічны і жыццярадасны чалавек. Яму ўласцівы дысцыплінаванасць, ветлівасць, акуратнасць, пачуццё ўзаемавурычкі і сяброўства”.

Безумоўна, камандаванне моставага батальёна вельмі ўдзячна маці Артура Наталлі Валер’еўне, якая выхавала такога сына, сапраўднага патрыёта краіны. Зараз у мужчыны пачынаецца новы этап у лёсе — цывільнае жыццё. І навыкі, якія атрымаў Сарокін у армейскай школе, тут будуць запатрабаваны не меней, чым на службе.

Сяргей Белка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.