Сонечная клумба ўзнімае настрой

Сапраўдным упрыгажэннем мікрараёна Азёрны стаў кветнік ля паліклінікі. Яго ярка-жоўтая коўдра прыцягвае погляд нібыта магніт.

– Добраўпарадкаванне – плён рук нашых санітарак і медсясцёр, – хваліць падначаленых загадчык установы Аляксандра Кот. – Каля клумб яны завіхаюцца на працягу ўсяго сезона, каб тыя радавалі вока з вясны да позняй восені. На змену цюльпанам і сонечнаму алісуму хутка прыйдуць петуніі, бархатцы і хрызантэмы. Выкарыстоўваем мы і вертыкальнае азеляненне будынка.

Што ж, прыемна бачыць, як прыхарошваецца родны горад. З кожным годам у ім большае падобных каляровых аазісаў. Здавалася б, якая дробязь – кветкі. На самай справе яны незаўважныя стваральнікі пазітыву.

Святлана Шакалян

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.