У дапамозе не адмаўляе

У складзе дэпутацкага корпусу райсавета Уладзімір Гулюта, бадай, адзін з самых вопытных прадстаўнікоў. Шэсць тэрмінаў адстойвае ён інтарэсы сваіх выбаршчыкаў у раённым «парламенце». І, як прызнаецца, да народных абраннікаў у людзей заўсёды маюцца звароты.

Аўтарытэт Уладзіміра Мікалаевіча ў жыхароў Кажановіцкай выбарчай акругі №2 пацвярджаецца тым, што ўжо другі раз яны аказваюць яму давер, прычым галасаванне праходзіла на альтэрнатыўнай аснове.

– Канечне, такая павага абавязвае да многага, – разважае дэпутат раённага Савета. – Тым больш, Кажановічы мая малая радзіма. І нягледзячы на павевы часу, вёска  стала гарадскім мікрараёнам, там пасялілася нямала новых жыхароў, людзі ведаюць, з якой мясцовасці вяду ўласны радавод. Таму і звяртаюцца пастаянна з рознымі пытаннямі.

Зразумела, народны абраннік у дапамозе не адмаўляе. Статус абавязвае. Самае простыя праблемы, гэта, калі людзі просяць пацвердзіць шматдзетнасць сям’і, абследаваць умовы пражывання і іншае. Разам з тым даводзіцца ўнікаць і ў сітуацыі паскладаней. У прыватнасці, Уладзіміра Мікалаевіча вельмі непакоіць, што па яго акрузе даўно не грэйдзіраваліся вуліцы, несвоечасова мяняліся лямпачкі на ліхтарах. Хаця не аднойчы даводзіў аб тых нязручнасцях кіраўнікам адпаведных службаў.

– Увогуле дэпутацкая дзейнасць – гэта пастаянны кантакт з насельніцтвам, – зыходзячы з уласнага вопыту, гаворыць Уладзімір Гулюта. – У розныя гады ў людзей былі і розныя турботы. Напрыклад, зараз яны звязаны больш з добраўпарадкаваннем і землекарыстаннем,  параўнальна нядаўна востра стаяла пытанне з вывазам смецця, якое ўдалося вырашыць.  Звярталіся ў свой час і з нараканнямі па насычэнню магазінаў прадуктамі, і на цэнаўтварэнне, яшчэ за прададзенае з падворкаў малако. І ва ўсё патрэбна ўнікаць, бо выбаршчыкі на цябе спадзяюцца і чакаюць  дзейснай помачы.

Да грамадскай работы ў райсавеце Уладзімір Мікалаевіч ставіцца не меней адказна, чым да выканання асноўных службовых абавязкаў.  Цяпер ён з’яўляецца старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзных арганізацый. Таму добра ўсведамляе, што стабільнасць нашага жыцця найперш залежыць ад таго, наколькі паспяхова ўлада скіроўвае свае высілкі і магчымасці для стварэння дабрабыту.

Сяргей БЕЛКА

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.