Хуткая тэхнічная дапамога. Так у бальніцы клічуць Вадзіма Самайловіча

Правільна яго пасада называецца “рабочы па комплекснаму абслугоўванню будынкаў”, па сутнасці ж гэта майстар-універсал. І да прафесійнага свята людзей у белых халатах ён таксама мае дачыненне, бо медыцына – не толькі лекары, а і немалая матэрыяльна-тэхнічная база, якая павінна быць у поўным парадку.

Кампетэнцыя Вадзіма Міхайлавіча, здаецца, не ведае межаў. Пагрузка-разгрузка, бягучы рамонт памяшканняў, добраўпарадкаванне тэрыторыі – толькі невялікі пералік таго, што выпадае рабіць гэтаму чалавеку. Адкуль вопыт?

– Жыццё навучыла, – адказвае жыткаўчанін. – У арміі быў вадзіцелем, а асноўныя ініверсітэты прайшоў у леспрамгасе, дзе з качагара “даслужыўся” да столяра, кажуць, нядрэннага. Чаго не ўмею, не саромяюся спытаць у іншых. У свой час у трох дзядоў-пенсіянераў браў урокі майстэрства апрацоўкі драўніны.

Мужчына адказвае за спраўнасць тэхнічнай часткі не толькі ў стацыянары, а і на іншых аб’ектах аховы здароўя раёна. У дзень нашай гутаркі ён майстраваў перагародкі ў рэанімацыі, напярэдадні рабіў вось гэту клумбу (на здымку) у бальнічным двары, а раней клаў тратуарную плітку ля Бялёўскага ФАПа. З ЦРБ звязана 18 гадоў жыцця. Сюды нядаўна Вадзім прывёў і жонку. У Самайловічаў шасцёра дзяцей. З медыцынай пакуль ніхто са старэйшых не звязаны, толькі хто ведае, як павернецца жыццё. Бацька ж іх таксама ніколі не думаў, што будзе працаваць у бальніцы.

Святлана Шакалян

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.