Як накорміш, столькі і надоіш

На тэхналагічных працэсах развіцця жывёлагадоўлі і кормавытворчасці зрабілі акцэнт кіраўнікі і спецыялісты райсельгасхарчу, раённых службаў, сельгаспрадпрыемстваў падчас семінару, які прайшоў у КСУПе “Коленскае” і ААТ “Тураўшчына” на чале з  выконваючым абавязкі старшыні райвыканкама, яго першым намеснікам Мікалаем П’яўко.

Менавіта Мікалай Мікалаевіч падчас адкрыцця мерапрыемства задаў тон яго ходу. На жаль, яму прыйшлося канстатаваць, што грамадская жывёлагадоўля ў большасці гаспадарак здае свае мінулагоднія пазіцыі.  Гэта негатыўна сказваецца на надоях, якія на фермах упалі на дзесяць, а на некаторых і болей працэнтаў. Прычын несуцяшальнага стано-вішча тры: слабая кармавая база, пралікі ва ўзнаўленні статка, упушчэнні ў арганізацыі працы.

— Канечне, прыкра, што КСУП “Чырвоны Бор” і ААТ “Людзяневічы” купляюць кармы, — адзначыў Мікалай Мікалаевіч. — А гэта дадатковыя затраты, якія нішчаць і так слабую эканоміку прадпрыемстваў. Якіх жа надояў і прываг можна чакаць ад пастаяннай бяскорміцы…

Праблема з фуражом параджае і іншыя негатыўныя з’явы. Для прыкладу, у раёне дастатковая колькасць цялушак, а вось неабходных вагавых катэгорый жывёлы для асемянення не так і шмат. Няма цялят, няма і малака. Таму ўдзельнікі нарады і распачалі сваю дзейнасць з вывучэння вопыту коленскіх жывёлаводаў па вырошчванню цёлачнага пагалоўя і яго асемяненню. У памяшканні, дзе ўтрымліваюцца гадаванцы, панавалі чысціня і парадак. На кармавым стале — травяная маса, у складзе якой зялёнка і сянаж. Важны аспект у складанні рацыёнаў, што яны розныя для жывёлы першага перыяду сцельнасці і другога.

Шмат увагі спецыялісты-аграрыі ўдзялілі і вырошчванню цялят у клетках-доміках. Асноўная ўмова, каб гадаванцы  раслі здаровымі, гэта выпайка ў першыя гадзіны жыцця малодзівам, а таксама правядзенне ўсіх ветэрынарна-прафілактычных прышчэпак, арганізацыя паўна-цэннага кармлення.

У даільным блоку размова перш за ўсё ішла пра абслугоўванне абсталявання. І калі яшчэ з дойкамі справы абстаяць у цэлым станоўча, то вось з халадзільнікамі маюцца праблемы.  Яны ўзніклі па прычыне адсутнасці спецыялістаў-рамонтнікаў. Першым намеснікам старшыні райвыканкама Мікалаем П’яўко дадзена даручэнне: наладзіць у раёне   падрыхтоўку такіх рабочых.

У акцыянерным таварыстве “Тураўшчына” ўдзельнікі семінару знаёміліся з ходам нарыхтоўкі сенажу з люцэрны. Культура ўрадзіла добра, кожны гектар аддзячвае  не менш як сотняй цэнтнераў масы. З улікам таго, што люцэрна здольная даваць па чатыры-пяць укосаў, няцяжка падлічыць аддачу. Усяго ў гаспадарцы маецца больш за тысячу гектараў культуры. Прычым, сёлета плошча пад яе пашырана, дзякуючы падтрымцы дзяржавай насеннем.

Парадавала і тэхналогія закладкі. Трава скошваецца і правяльваецца, толькі пасля гэтага здрабняецца і дастаўляецца ў траншэі.  У месцы захоўвання вядзецца бесперапынна трамбоўка і кантроль за вільготнасцю і тэмпературай. Увесь корм паступае ў яму толькі праз вагі, таму ў канцы дня спецыялісты дакладна ведаюць яго аб’ём. Механізаваны атрад на корманарыхтоўцы належна ўкамплектаваны тэхнікай, для поўнай загрузкі траншэі ў тысячу тон дастаткова тры дні.

— Якасць кармоў павінна быць на першым плане, — падагуліў Мікалай П’яўко. — І ў “Тураўшчыне” для гэтага створаны ўсе ўмовы. Увогуле, мы павінны мець кармы высокага класу, а гэтага можна дабіцца толькі працуючы тэхналагічна. Любое ўпушчэнне вядзе да зніжэння спажыўнасці фуражу, а на такім высокіх прываг і надояў не атрымаеш.

У ліку ўзнятых на нарадзе пытанняў, звязаных з кормавытворчасцю, бездакорнае выкананне работнікамі правілаў бяспекі працы, арганізацыя саперніцтва і іншыя. Галоўнае патрабаванне — неадкладна выводзіць машыны і агрэгаты на сенажаці, бо, заседзеўшыся на старце, даволі складана наганяць страчаны час.

Сяргей Белка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.