Больш за 17 працэнтаў насельніцтва раёна прайшлі вакцынацыю

Больш за 17 працэнтаў дарослага насельніцтва раёна прайшлі вакцынацыю супраць каронавіруса.

Такую інфармацыю паведамілі ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. У лідарах па тэмпах супрацьвіруснай  кампаніі зараз наша рэдакцыя, Чырвоненскі і Верасніцкі дзіцячыя сады, дзе доля прышчэпленых склала звыш 80%. Актыўна імунізуюцца работнікі адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання і культуры. Медыцынскія брыгады выязджаюць на прадпрыемствы і ва ўстановы. Так, напрыклад, падчас апошніх такіх візітаў на хлебнай базе і ААТ “Эрбен груп” атрымалі засцерагальныя ўколы па 16 чалавек, у ААТ “Жыткавічыхімсервіс” — 17 работнікаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.