Да ўборкі ўраджаю буякоў прыступілі ў АТ“Жыткавічыхімсервіс”.

Да ўборкі ўраджаю буякоў прыступілі ў акцыянерным таварыстве “Жыткавічыхімсервіс”. Іх плантацыя  на ўгоддзях прадпрыемства займае два гектары. Абрываюць ягадныя кусты спецыяльна створаныя з работнікаў розных структурных падраздзяленняў арганізацыі брыгады. Дапамагаюць  працаўнікам і іх дзеці. Сумеснымі намаганнямі ўжо сабрана больш за паўтоны вітаміннай прадукцыі.  Пэўную колькасць яе раздалі супрацоўнікам, а асноўную частку накіравалі на рэалізацыю насельніцтву ва ўласныя гандлёвыя кропкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.