Была і будзе самастойнай

Што найбольш уразіла ў “Вялікай размове з Прэзідэнтам”? Сваімі меркаваннямі дзеляцца жыткаўчане.

Ігар МІЦЮРЫЧ, г. Тураў:
— Традыцыйна падчас сустрэч Аляксандра Рыгоравіча з прадстаўнікамі грамадскасці, журналістамі закранаецца шырокае кола пытанняў, якія тычацца як унутранай, так і знешняй палітыкі нашай краіны. Вось і на гэтым мерапрыемстве Прэзідэнт шчыра і праўдзіва адказваў на іх. Асабіста ў мяне вялікую зацікаўленасць выклікалі развагі на запыты замежных журналістаў. На жаль, даводзіцца канстатаваць, што знешнепалітычны ціск, эканамічныя санкцыі, падмена дэмакратычных каштоўнасцей, двайныя стандарты, спробы дэстабілізацыі нашага грамадства — гэта тое, з чым сёння сутыкнулася Беларусь. Але Аляксандр Лукашэнка ўпэўнена заявіў нашым недобразычліўцам, што Беларусь была і будзе самастойнай дзяржавай, якая гатовая да супрацоўніцтва з усімі краінамі свету.

Ігар Галавач, г. Жыткавічы:

— Лічу, што пазіцыя нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі па ўзнятай тэматыцы правільная. Узяць для прыкладу тыя ж захады, якія кіраўніцтва краіны прымала і прымае ў барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй. Дзякуючы таму, што не ўвялі жорсткіх абмежаванняў, прадпрыемствы не спынілі работу, у тым ліку і калектыў ААТ “Жыткавічыхімсервіс”, які ўзначальваю. Цяпер эканоміка краіны  дае стабільны рост. Канечне, турбуюць і санкцыі, якія перашкаджаюць нармальнай рабоце з нашымі замежнымі партнёрамі.

Стабільнасць у грамадстве пасля леташніх закалотаў таксама дасягненне, якім можам ганарыцца. Нездарма 2021 аб’яўлены ў краіне Годам народнага адзінства, а ў нашым календары з такой нагоды з’явілася яшчэ адна знакавая дата — 17 верасня. У гэты дзень 1939 года ўз’ядналіся заходняя і ўсходняя часткі краіны, што сімвалізуе агульнасць нашай гісторыі і пераемнасць пакаленняў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.