Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; GeneratePostThumbnails has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/plugins/generate-post-thumbnails/generate-post-thumbnails.php on line 21

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_slider_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 210

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_highlighted_posts_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 341

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 467

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_vertical_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 624

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_300x250_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 783

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_728x90_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 884

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_125x125_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 986

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_video_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 1104
Кантралёры вялі сваю бухгалтэрыю — Житковичи. Новае Палессе. Районная газета

Кантралёры вялі сваю бухгалтэрыю

Немудрагелістая схема, якую прыдумалі тры работніцы філіяла ААТ  “Гомельаблаўтатранс”, дазволіла ім за кошт прадпрыемства палепшыць уласны дабрабыт больш як на пятнаццаць тысяч рублёў. Толькі дзякуючы зладжаным дзеянням праваахоўнікаў удалося вывесці несумленных працаўніц, так бы мовіць, на чыстую воду.

Жанчыны, 1989, 1981 і 1991 гадоў нараджэння, шчыравалі  кантралёрамі на гарадскіх аўто-бусных маршрутах. У іх абавязкі  ўваходзіла не толькі праверка праяздных дакументаў у пасажыраў, але і рэалізацыя білетаў за наяўны разлік. Спраўляліся з задачай даволі паспяхова.  Чаго не скажаш пра здачу выручкі ў касу арганізацыі. Частку грошай на працягу немалога перыяду кандуктары не даносілі, а клалі ў сваю кішэню. Утойвалі недастачу білетнай прадукцыі проста — кіраўніцтву пісалі заявы, што пэўную колькасць праяздных дакументаў згубілі. Безумоўна, бухгалтэрыя філіяла такую неахайнасць работніцам дараваць не збіралася, абавязвала пакрываць растрату са сваіх заробкаў. На тым усё і заканчвалася. Кантралёрам выдавалі для рэалізацыі новую партыю праяздных і талонаў, а на даўгі, вобразна кажучы, заплюшчвалі вочы. Вынік такой лаяльнасці з боку кантралюючай службы арганізацыі — сітуацыя са згубленымі дакументамі з пастаяннай перыядычнасцю паўтаралася.  Ад чаго даўгавыя  рахункі кандуктараў перад прадпрыемствам толькі цяжэлі. У прыватнасці, у адной работніцы  “набегла” аж 10214 рублёў, у двух другіх — па 2374 і 3095 рублёў адпаведна. Дарэчы, у біяграфіі адной з гераіні ўжо меўся факт, калі яна блытала грамадскае з уласным. Раней, працуючы ў краме, прысвойвала матэрыяльна-таварныя каштоўнасці, за што была звольнена з пасады. Па словах начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Васіля Куксіка, падчас раследавання крымінальнай справы ўстаноўлена, усе згаданыя сумы  кандуктары прысвоілі сабе.

— Матэрыялы ў дачыненні дзвюх жанчын перададзены ў суд,  — падсумаваў  вынікі дзейнасці следчых Васіль Васільевіч. — За прысваенне грошай прадпрыемства ім прыйдзецца адказваць па артыкуле 211 Крымінальнага кодэксу. Прычым адной з іх па трэццяй яго частцы, бо ўрон нанесены ёю ў буйным памеры. Трэцяя прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.  Ва ўлік ўзялі яе вагітнасць і станоўчыя характарыстыкі. Страты, нанесеныя філіялу, работніцы кампенсавалі поўнасцю.

Раённым аддзелам следчага камітэта транспартнай арганізацыі накіравана і прадстаўленне для правядзення службовага разбірацельства і прыцягненні  службовых асоб да адказнасці. Па меркаванні Васіля Куксіка, менавіта  бескантрольнасць з іх боку у значнай ступені паспрыяла такім злоўжыванням і крадзяжу.  Прымянілі б на месцы самыя строгія меры ўздзеяння пры першым жа парушэнні фінансавай і працоўнай дысцыпліны, магчыма, і звярнулі б жанчыны з крывой сцяжынкі. І не прывяла б яна іх на лаву падсудных. А так атрымалася як у той прымаўцы: колькі вяровачцы не віцца, а канец заўсёды будзе. На жаль, у гэтай гісторыі ён для гераінь не самы  ўдалы.

Сяргей Белка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.