Сакрэт доўгажыхарства ад Зінаіды Барун

У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ёсць выдатная традыцыя – віншаваць з вялікімі юбілеямі сваіх абслугоўваемых. На мінулым тыдні добрыя пажаданні з нагоды 95-годдзя яго супрацоўнікі адрасавалі жыткаўчанцы Зінаідзе Барун.

З вялікай радасцю жанчына сустрэла гасцей — загадчыка аддзялення сацабслугоўвання на даму Любоў Макушэнка, інспектара Людмілу Іванову і сацработніка Валянціну Аліфяровіч, палічыўшы іх візіт найлепшым падарункам.

Імянінніца з ахвотай распавяла пра сваё жыццё. Да вайны яна паспела скончыць сем класаў. Бацька Зінаіды Сямёнаўны не вярнуўся з фронту, пакінуўшы сіротамі чатырох дачок. Маці выхоўвала дзяўчынак працалюбівымі і адказнымі. За плячыма жыткаўчанкі больш за сорак гадоў стажу, большасць якога яна шчыравала бухгалтарам у аддзеле сацыяльнай абароны райвыканкама. У юбіляркі чацвёра ўнукаў і шэсць праўнукаў. Радня не пакідае без увагі і дапамогі.

— Прыемна, калі пра чалавека памятаюць, — з твару імянінніцы не сыходзіла ўдзячная ўсмешка. — Сама не веру, што дачакалася такога ўзросту. Няхай усе будуць здаровымі і шчаслівымі.

А на развітанне выдала рэцэпт доўгажыхарства: па сіле працаваць, не пераядаць і не пераядацца за дробязі.

Святлана Шакалян

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.