Тураўскія хлебаробы трымаюць лідарства

Тураўскія хлебаробы  ўпэўнена трымаюць лідарства ва ўборачнай кампаніі.

Камбайнеры акцыянернага таварыства  “Тураўшчына” каласавыя ўжо абмалацілі амаль на дзевяцістах гектарах плошчы, або трэць ад наяўнай. Валавы збор ушчыльную наблізіўся да чатырох тысяч тон. Радуе і ўраджайнасць, На круг па гаспадарцы выходзіць па 42 цэнтнеры.  Мясцовыя механізатары ўпэўнена трымаюць лідарства і ў агульнараённым  працоўным саперніцтве на жніве. Узначальвае яго вопытны хлебароб Іван Кузьміч, які з бункера свайго КЗСа выдаў 700 тон збажыны. На другім месцы Яўген Матарас з вынікам 530 тон намалочанага зерня. Трэцім ідзе Віктар Дземідавец, які запісаў на свой рахунак 530 тон хлеба. Высокія здабыткі камбайнераў дазваляюць дабівацца аналагічных паказчыкаў і вадзіцелям. Так, Дзмітрый рай перавёз ужо 780 тон збожжа, а яго калега Мікалай Касач – 710.

Абмалот каласавых у раёне не спыняецца. Культуры ўбраны на 4855 гектарах, што складае 46 працэнтаў да наяўнага кліна. Сабрана пры сярэдняй ураджайнасці 19,6 цэнтнера 9525 тон зерня.

Сяргей Белка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.