Наркотыкі – зло. Якім павінна быць пакаранне?

Жана Кучыц,  г. Жыткавічы:

— Якім бы жорсткім ні было пакаранне, дзяржаўным органам справіцца з такой ганебнай заганай у адзіночку не па сілах. Таму змагацца з наркаманіяй патрэбна разам сям’і, грамадскасці, праваахоўнікам. Не выключаю і крымінальнай адказнасці, асабліва да тых, хто займаецца распаўсюджваннем наркотыкаў.

Васіль Куксік,  г. Жыткавічы:

— Наркаман – гэта хворы чалавек. Значыць, ён павінен знаходзіцца ў спецыялізаванай установе і быць ізаляваным ад грамадства.  На жаль, злачынствы на глебе ўжывання наркотыкаў нярэдкая з’ява ў краіне. Цяперашняе заканадаўства ў поўнай ступені прадугледжвае адказнасць за ўжыванне і распаўсюджванне наркотыкаў.

Васіль Каралец,  г. Жыткавічы:

— Гэта – злачынства. І адказнасць павінна быць вельмі строгая. Хаця ў кожным выпадку пры прызначэннні пакарання неабходна ўлічваць усе абставіны ганебнага ўчынку. Калі малады чалавек свядома на людской бядзе зарабляе грошы, яму ніякага памякчэння.

Сяргей БЕЛКА  

Фота з архіва апытваемых

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.