Тавару на кірмашы хапала

У суботу задажджыла з раніцы. Таму намечаны на гэты дзень першы восеньскі кірмаш атрымаўся не такім масавым і яркім, як планавалася. Непагадзь, хаця і ўнесла свае карэктывы, але не адмяніла мерапрыемства.

Пад мелодыі, якія гучна плылі над пляцоўкай за гасцініцай, выстройваліся ў рады гандляры. Свой тавар жыткаўчанам прывезлі акцыянерныя таварыствы «Тураўшчына», «Людзяневічы», «Доследны рыбгас «Белае», а таксама прыватныя гаспадары і фермеры. Менавіта дзякуючы ім удалося сфарміраваць нядрэнны асартымент прадукцыі: садавіны, агародніны, бульбы, мяса і зерня, кансерваў, жывой і вэнджанай рыбы. Рэдкія пакупнікі з задавальненнем набывалі выстаўленае на продаж. Вялікую колькасць мясных вырабаў прапаноўваў і раённы філіял абласнога спажывецкага таварыства.

Канечне, год для сялян атрымаўся не надта спрыяльным, але  першы кірмаш засведчыў, што гараджан без  дарункаў палёў вяскоўцы не пакінуць.  Галоўнае, каб надвор’е не падвяло, а будучыя мерапрыемствы стануць яшчэ багацейшымі на гандляроў і пакупнікоў.

Сяргей БЕЛКА

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.