«Тураўскі кірмаш» зладзілі ў старажытным горадзе

Традыцыя гэта бярэ пачатак з сівой даўніны, калі ў паселішча  з далёкай і блізкай акругі з’язджалася мноства народу, каб не толькі нешта купіць-прадаць, а і наталіцца рознымі відовішчамі. Першая спроба адрадзіць свята атрымалася, лічаць яго арганізатары, мясцовыя работнікі культуры і гарсавет. Сябе паказаць і на другіх падзівіцца ў перадапошнюю жнівеньскую нядзелю на Чырвоную плошчу прыйшло шмат людзей.

На сцэне з лепшымі нумарамі выступілі не толькі тураўскія артысты. Сваю праграму таксама прэзентавалі мастацкія калектывы з бліжэйшых вёсак рэгіёна і горада-пабраціма Давыд-Гарадка. Уласную прадукцыю гасцям прапаноўвалі рыбгас «Белае» і ААТ «Тураўшчына», майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці і прыватнікі. На што здольны таленавітыя рукі, сведчыла выстава Азяранскага цэнтра рамёстваў. Карацей, забаў хапала на любы густ, як і частаванняў.

Не паспелі адгучаць апошнія акорды мерапрыемства, як яго заснавальнікі пачалі планаваць наступнае. Вырашана зрабіць урачыстасць штогадовай завядзёнкай.

Святлана Шакалян

Фота з Інтэрнэта

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.