Запрашаем на кірмаш!

З гэтай суботы, 18 верасня, у райцэнтры стартуюць восеньскія кірмашы. На іх гараджане і госці непасрэдна ў вытворцаў могуць набыць шырокі асартымент сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама перапрацоўчых прадпрыемстваў, іншыя тавары.

Пачнецца продаж а 9 гадзіне на пляцоўцы за гасцініцай «Четверть века» ля гандлёвага цэнтра ААТ «Жыткавічыхімсервіс» і далей па вуліцы Чыгуначнай. Жыткаўчане не толькі змогуць купіць зерне, агародніну, садавіну, мяса, рыбу, але і цудоўна правесці час. Для гэтага весяліць жыхароў будуць самадзейныя калектывы.

Да ўвагі гаспадароў, каму патрэбны сена і салома! Рулоны можна папярэдне заказаць у спецыяліста райсельгасхарчу па тэлефонах: 22-8-71 і 8029-55-49-583. Згаданы тавар даставяць непасрэдна на падворак. Даты правядзення наступных кірмашоў будуць публікавацца ў раённай газеце «Новае Палессе».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.