Сузор’е надзей

У цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў Сусветны дзень інвалідаў дэманстравалі здольнасці яго выхаванцаў. Гэтаму пасадзейнічаў арганізаваны педагогамі ранішнік.

У актавай зале хлопчыкаў і дзяўчынак чакала незвычайнае падарожжа да зорак. У ролі іх выступілі самі дзеці, паказаўшы ўсім, што, нягледзячы на праблемы са здароўем, яны здольныя  і маюць схільнасць да творчасці. У тым няцяжка было пераканацца Астролагу, які пры дапамозе відэапрэзентацыі разгледзеў у тэлескоп Сузор’е надзей. У роліку рабяты з абмежаванымі магчымасцямі з вялікім задавальненнем малявалі, ладзілі розныя гульні, займаліся фізкультурай, выконвалі іншыя заданні. Дарэчы, прадэманстравалі свае навыкі выхаванцы і на мерапрыемстве, чым нямала парадавалі не толькі сваіх настаўнікаў, але і гасцей. Каб маральна падтрымаць дзяцей, якіх лёс выпрабоўвае з маленства, на ранішнік завіталі старшыня райсавета дэпутатаў Уладзімір Кулеш і дэпутаты Міхаіл Саскевіч, Наталля Макарэвіч. Народныя абраннікі выказалі калектыву цэнтра пахвалу і ўдзячнасць за праяўляемае жыццялюбства і ўручылі падарункі. Гэта не першая дабрачынная ініцыятыва раённых заканадаўцаў, але кожная з іх сведчыць, што добрыя справы падуладны кожнаму з нас.

Сяргей Белка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.