Акцыя “Наш жывёлавод”

Выконваючы абавязкі старшыні абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Галіна Салавей падчас наведвання Жыткаўшчыны сустрэлася з перадавымі жывёлаводамі ААТ “Тураўшчына”.  У лепшых працаўнікоў галіны гаспадаркі  засталося нямала станоўчых эмоцый. Усе яны за дасягненне добрых вытворчых паказчыкаў у рамках акцыі “Наш жывёлавод” атрымалі ад прафсаюзнага лідара вобласці падарункі і віншаванні.
На мерапрыемстве Галіна Салавей падзялілася ўласнымі поглядамі наконт унясення змяненняў і дапаўненняў у праект Канстытуцыі.  “Варта не толькі зберагаць і цаніць тыя набыткі, што маем, але і прымнажаць іх, — зазначыла старшыня абкама прафсаюза аграрыяў. – Нам даецца права выбару  будучыні, праз выказванне на рэферэндуме сваёй грамадзянскай пазіцыі  па праекту Асноўнага Закона краіны, які скіраваны на пабудову сацыяльна-арыентаванай дзяржавы”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.