Чакаюць палеткі сейбітаў

У камунальным сельгаспрадпрыемстве «Бялёў» за зіму не толькі належна падрыхтавалі тэхніку да веснавых палявых работ, але і ўмацавалі  парк новымі агрэгатамі.

Галоўны інжынер гаспадаркі Аляксандр Струк з задавальненнем дэманструе новыя машыны для правядзення доглядных работ за пасевамі.

– Нашыя механізатары ўжо выконваюць некаторыя справы ў полі, – расказвае Аляксандр Мікалаевіч. – У прыватнасці, поўным ходам ідзе разбіўка на палях арганікі і яе заштукоўванне ў глебу. Упэўнены, што старанні ў рамонтных майстэрнях дазволяць правесці яравую сяўбу з высокай якасцю і ў адведзеныя тэрміны.

Сяргей БЕЛКА

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.