Ці варта развіваць нашай краіне ядзерную энергетыку?

Святлана Гарбар,  г. Жыткавічы:

— Лічу, што на згаданае пытанне народ адказаў на рэферэндуме, калі адобрыў Канстытуцыю. У асноўным дакуменце занатавана адназначна, што Рэспубліка Беларусь развівае атамную энергетыку ў мірных мэтах, захоўвае бяспеку пры вытворчасці і выкарыстанні атамнай энергіі. На маю думку, пакуль так усё і атрымліваецца.

Генадзь Акунец,  агр. Сяменча:

— Атамная энергія — гэта падмурак нашай энергетычнай бяспекі. Лепей заўсёды мець сваё, чым купляць у некага. Так, мы зараз выкарыстоўваем розныя віды паліва, у тым ліку і мясцовыя. Разам з тым спажыванне электрычнасці расце, і гэты аспект варта ўлічваць. Глядзіце, што робіцца ў свеце на рынках газу і нафты: суцэльная нестабільнасць і рост цэн.

Леанід Юхневіч,  г. Жыткавічы:

— Я добра ведаю, наколькі небяспечнай можа быць сіла атама. Доўгі час праслужыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння. Таму атамную энергію патрэбна асвойваць надзвычай асцярожна.  Што не кажы, а яшчэ не сцерліся з памяці беларусаў наступствы аварыі на  ЧАЭС.

Мікалай Рагалевіч, агр. Сяменча:

— Па-мойму ядзернай энергетыцы ў краіне быць. І тут зроблены даволі важны крок – пабудавана першая Беларуская АЭС. Аб’екты такой складанасці найперш сведчаць аб высокім тэхналагічным і навуковым патэнцыяле дзяржавы, што надае ёй большага аўтарытэту ў сусветнай супольнасці.

Сяргей Белка

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.