Назавём 7 цудаў Жыткаўшчыны

Міхаіл ЛЕСЬКА, работнік рыбгаса “Чырвоная Зорка”:


— Сем лепшых мясцін у раёне для мяне гэта: вёска Поўчын, мост цераз Сцвігу ля вёскі Старажоўцы, Замкавая гара ў Тураве і крыж, што расце на Барысаглебскіх могілках, азёры Белае і Чырвонае, рэчка Бычок у вёсцы Азяраны. Апытанні правёў


С. ВЕЧАРОВЫ. Фота М. ТОЛКАЧ.

Назавём 7 цудаў Жыткаўшчыны

Мікалай МАРЦЫНКЕВІЧ, пенсіянер:


— Асабіста я назваў бы горад Тураў у ліку першых. І ў ім можна знайсці гэтыя сем цудаў нашага раёна. Канечне ж, возера Белае, якое, на маю думку, і атрымала такую назву, бо Белае — гэта чыстае, светлае. Раней у яго хвалі можна было кінуць капейку і прасачыць, як яна кладзецца на дно. Пра возера Чырвонае, Князь-возера ўвогуле ходзяць легенды. Знаёмыя мне тамашнія рыбакі расказвалі, як у рыбалоўныя прылады акрамя рыбы трапляліся рэшткі некалі збудаванага тут замка-цэгла-плінфа адметнага колеру і памеру.


А сярод астатніх мясцін я назваў бы левабярэжжа Случы ад чугуначнага маста да Вільчы і ўпадзення ракі ў Прыпяць, мясціну з дубовымі гаямі перад Боркамі ўздоўж Скрыпіцы, мост праз Прыпяць. А таксама сядзібу Аляксандра Масла і той участак Прыпяці, дзе ноччу гараць агні.


Апытанне правёў С. ВЕЧАРОВЫ. Фота М. ТОЛКАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.