Новая ферма — гаспадарчым спосабам

Новая ферма гаспадарчым спосабам узводзіцца ў камунальным сельскагаспадарчым прадпрыемстве “Людзяневічы”.


Ужо збудаваны кароўнік і памяшканні малочнага блока. На гэтых аб’ектах засталіся толькі ўнутраныя работы і ўстаноўка абсталявання. У планах — будаўніцтва яшчэ аднаго кароўніка. Усё пагалоўе на ферме будзе ўтрымлівацца бяспрывязна на мяккай падсцілцы.


Механізаваным будзе і працэс кармлення. Затраты на ўзвядзенне фермы не такія вялікія і першая чарга яе каштуе прыкладна трыста мільёнаў рублёў. Знізіць кошт будаўніцтва кіраўніцтву гаспадаркі дапамагло тое, што матэрыял (цэгла) сваёй вытворчасці. Да таго ж і работы вядуцца не будаўнічай арганіазцыяй, а спецыялістамі па дагавору. Мяркуецца, што новая ферма ў сельгаспрадпрыемстве запрацуе ў хуткім часе.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.