Гурткоў стала больш
Добрая слава пра асілкаў гіравога спорту з палескага горада Жыткавічы ўжо даўно выйшла за межы Рэспублікі Беларусь.
Колькі майстроў, чэмпіёнаў адсюль выйшла, колькі спартыўных дынастый вырашчана. А да традыцыйных секцый па гіравому спорту і футболу дабавілася і каратэ. Азы старажытнага ўсходняга віду барацьбы тут выкладае энтузіяст сваёй справы Аляксандр Цялегін.
А з новага навучальнага года да названых відаў спорту дабавілася і цяжкая атлетыка, выкладаць якую прыехала малады майстар спорту Надзея Карповіч. У сваю групу яна набірае хлопчыкаў з 10, а дзяўчынак з 13 гадоў. Для заняткаў ёсць неабходныя штангі, трэнажоры, устаноўлены новы памост.
С. ВІЛЬЧЫК.