Вучыць тварыць

Заходзячы ў будынак першай школы райцэнтра, адразу заўважаеш развешаную на сценах калідораў вялікую колькасць розных карцін, пано і іншых вырабаў. Уся гэтая прыгажосць зроблена рукамі вучняў школы. Навучыла ж вырабляць такія непаўторныя рэчы настаўнік працы Валянціна Жукавец.


Што гэта настаўнік, вобразна кажучы ад Бога, гавораць самі дзеці.


— На ўроках і гурткавых занятках, якія праводзіць Валянціна Іванаўна, вельмі цікава, многаму вучышся, і гэтыя навыкі вельмі спатрэбяцца ў жыцці, — зазначаюць рабяты.


Таму з вялікай ахвотай прыходзяць на заняткі да Валянціны Іванаўны вучні. Яна здольна знайсці і развіць той талент, які закладзены прыродай. Ды , як зазначаюць дзеці, прыемна зрабіць нейкую рэч уласнымі рукамі, якую можна і сябрам падараваць, і бацькам. Яшчэ ж большы гонар для кожнага вучня, калі гэтая рэч скарыстоўваецца для афармлення і ўпрыгожвання школы.


Вялікі гонар для вучняў Валянціны Іванаўны выступаць і на школьных прадметных алімпіядах. Яе выхаванцы не раз станавіліся прызёрамі і пераможцамі як раённых, так і абласных творчых вучнёўскіх спаборніцтваў. Яшчэ шмат перамог яны атрымалі і на разнастайных выставах і конкурсах, дзе дэманстравалі свае вырабы. Несумненна, што гэтыя перамогі яскрава сведчаць аб высокім майстэрстве педагога, яго наватарскіх падыходах у сваёй дзейнасці.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.