Прыбаўка першага квартала

Не здае сваіх пазіцый працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод”.


За студзень-сакавік тэмпы росту таварнай прадукцыі ў супаставімых цэнах да адпаведнага перыяду 2008 года склалі 104,3 працэнта. Было выпушчана 28,5 тысячы тон брыкетаў, што склала 103,4 працэнта да плана і 103,5 працэнта да ўзроўню мінулага года.


У Швецыю за першы квартал года было адгружана 13,9 тысячы тон торфабрыкетаў на 700,1 тысячы долараў. Тэмпы росту па экспартных пастаўках да ўзроўню мінулага года склалі 113,9 працэнта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.