Лепшыя ў вобласці

Па выніках мінулага года калектыў Жыткавіцкага раённага вузла паштовай сувязі прызнаны лепшым сярод структурных падраздзяленняў Гомельскага філіяла РУП “Белпошта” і занесены на абласную Дошку гонару з уручэннем пасведчання “Пераможцу ў намінацыі “Лепшая арганізацыя паштовай сувязі”.


У састаў РВПС уваходзіць 35 аддзяленняў паштовай сувязі, у тым ліку 4 гарадскія і 31 — сельскае. 238 чалавек абслугоўваюць 107 населеных пунктаў, 11560 пенсіянераў. Інфармацыйна падтрымліваюць сувязь гараджан і вяскоўцаў са знешнім светам 112 паштальёнаў. Яны дастаўляюць газеты, часопісы і іншыя падпісныя выданні нават у самыя аддаленыя вёскі раёна.


Але не толькі друкаванай прадукцыяй поўняцца сумкі паштальёнаў. Яны выплачваюць пенсію, па заказах вяскоўцаў дастаўляюць ім тавары першай неабходнасці. Да таго ж адначасова з паштовымі паслугамі аддзяленні прадстаўляюць і шэраг няпрофільных паслуг. Гэта прыём камунальных плацяжоў, аплаты за электраэнергію, тэлефон і радыё, за мабільную сувязь, дзіцячы сад, плацяжоў па крэдытах і ў бюджэт, рэалізацыя тавараў народнага спажывання, латарэйных білетаў, паслугі Інтэрнета, па зарплаце работнікам сельскай гаспадаркі.


Ва ўсіх гарадскіх аддзяленнях паштовай сувязі арганізаваны прыём плацяжоў па адзінаму асабоваму рахунку. Афармляюцца дакументы для атрымання крэдыта з выкарыстаннем крэдытных банкаўскіх пластыкавых картак “Приорбанка”. Максімальную колькасць паслуг прадстаўляюць устройствы самаабслугоўвання — інфакіёскі. Тут уладальнікі банкаўскіх пластыкавых картак могуць самастойна аформіць падпіску на газеты і часопісы, адправіць электронны перавод, ажыццявіць плацяжы.


Галоўнай задачай раённага вузла паштовай сувязі па-ранейшаму застаецца ўдасканальванне якасці прапануемых паслуг і захаванне даверу сваіх кліентаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.