Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; GeneratePostThumbnails has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/plugins/generate-post-thumbnails/generate-post-thumbnails.php on line 21

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_slider_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 210

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_highlighted_posts_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 341

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 467

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_vertical_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 624

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_300x250_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 783

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_728x90_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 884

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_125x125_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 986

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_video_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 1104
Растуць у Азёрным дамы — Житковичи. Новае Палессе. Районная газета

Растуць у Азёрным дамы

Высокія вежавыя краны, што, здаецца, дастаюць да самых аблокаў, здалёку красамоўна сведчаць аб тым, што растуць у мікрараёне Азёрным нашага райцэнтра новыя жылыя дамы, адна новабудоўля змяняе другую, і вось ужо ў здадзеных і заселеных кватэрах з наступленнем вячэрняй цемры радасна ўспыхвае электрасвятло шчаслівых навасёлаў. Там, дзе нядаўна пустка была, абжываюць новыя дамы маладыя сем’і, узводзяцца дзіцячыя пляцоўкі, зводдаля чуваць бадзёрыя галасы хлапчукоў і дзяўчынак. А непадалёку, цераз дарогу, няспешна, але ўпэўнена і велічна ўзнімаецца ўгару праваслаўны храм. Растуць, убіраюцца ў сілу царква і жыллё для людзей. Матэрыяльнае і духоўнае — побач. І гэта вельмі сімвалічна, шматзначна і жыццясцвярджальна. Для пажылых і дзятвы. Для сённяшняга і заўтрашняга пакаленняў…


Ранішняе сонца ўстае над сажалкамі і шматпавярхоўкамі Азёрнага ўсяго на гадзіну раней, чым пачынаюць завіхацца на рыштаваннях новага саракакватэрнага дома ў 6 гадзін будаўнікі першай змены ўнітарнага прадпрыемства “Жыткавіцкая ПМК-97”.


— Мы працуем у дзве змены, — уводзіць у курс сваіх будаўнічых спраў малады, энергічны майстар Аляксей Друк. — Першая з 6 да 15 гадзін, другая з 13 да 24 гадзін. Вось заўтра плануем перакрываць ужо другі паверх. Усё ідзе па графіку, згодна праектна-каштарыснай дакументацыі, і ўжо з сярэдзіны чэрвеня распачнем аддзелачныя работы на першым паверсе дома.


Што і казаць, з першых слоў размовы падкупляе аптымістычны настрой майстра. Дарэчы, Аляксей Віктаравіч — патомны будаўнік. З будаўніцтвам звязалі сваё жыццё, свой лёс яго бацька і маці, два браты. І хаця Аляксей на будоўлях толькі з 2006 года, але на якіх — працаваў у сталіцы на “Мінск-арэне”, на Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне, узводзіў амфітэатр у Рэчыцы… Будаўніцтва — яго стыхія, яго прызванне. І такіх, як ён, адданых абранай на ўсё жыццё справе, гаворыць Аляксей Друк, у іхняй калоне нямала. Сярод іх брыгадзір Вадзім Рыбак, муляр з вялікім стажам работы, прафесіянал высокай загартоўкі Мікалай Савіч, яго калега Мікалай Цімашчэня, які з такім жа поспехам можа працаваць і цесляром-бетоншчыкам, мантажнікам, муляр Наталля Лой і многія другія.


У некаторым сэнсе мікрараён Азёрны нагадвае сабой у гэтыя дні своеасаблівую ўзорна-будаўнічую пляцоўку. Тры новыя жыллёвыя аб’екты адначасова ўзводзяць тры розныя будаўнічыя арганізацыі. Дык як тут не быць працоўнаму саперніцтву? Будаўнікі ПМК-97 увогуле працуюць поруч са сваімі калегамі з ПМК-76, якія таксама ўзводзяць жыллё для навасёлаў. Побач іх вагончыкі, вежавыя краны, аб’екты і тэхнічныя сродкі. Так што проста сорамна на вачах суседзяў працаваць кепска. Хаця, з другога боку, як адзначыў майстар Аляксей Друк, ёсць у гэтым і свае пэўныя нязручнасці. У такіх умовах, напрыклад, няма магчымасці трымаць неабходныя матэрыялы ў зоне складзіравання і значная частка іх застаецца на базе. Пэўныя нараканні на пачатку будаўніцтва былі і ад жыльцоў суседніх дамоў. Ды, на жаль, у такой справе як будаўніцтва без асобных агрэхаў ніяк не абысціся. Але, як запэўніваюць будаўнікі, пасля здачы аб’екта ў строй дзеючых жыхары Азёрнага ніякага дыскамфорту ў справе добраўпарадкавання не адчуюць.


Тэрміны будаўніцтва аб’екта, заказчыкам якога выступае КУП “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Жыткавіцкага раёна” — студзень-верасень 2010 года. 40-кватэрны дом разам з жыткаўчанамі ўзводзяць субпадрадчыкі з Петрыкаўскай ПМК-110. Лоўка, умела мільгаюць кельмы муляроў, кладзецца цагліна да цагліны. На двух муляроў — адзін падсобны рабочы. Гэта своеасаблівыя звёны, на якіх і трымаецца, расце новабудоўля. Асаблівая ўвага — якасці ўзвядзення жылля, аб чым гаварыў у нядаўнім мінулым кіраўнік нашай дзяржавы.


— Якасць кантралюе як заказчык, так і мы самі, — дае каментарый на будоўлі начальнік ПМК-97 Вячаслаў Масла. — У нас ёсць інжынер па якасці, кожны трэці чацвер месяца засядае наша камісія па якасці ўсіх работ. Так што курс у нас адзіны: здаць новы жыллёвы аб’ект у тэрмін і якасна.


С. ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.