Запрацаваў “зялёны канвеер”

Скошванне траў на корм жывёле распачалі ў гэтыя дні ў КСУПе “Коленскае”.


Штодзённа на гэтым адказным участку працуе кормаздабываючы комплекс і тэхніка на адвозцы. Дзякуючы старанням механізатараў Валянціна Ярмоліча і Сяргея Гарэлікава на грамадскія фермы паступае трыццаць тон здробненай травяной масы з азімага жыта і рапсу. “Зялёны канвеер” у сельгаспрадпрыемстве будзе бесперабойна дзейнічаць на працягу ўсяго лета. Для гэтага ў гаспадарцы створаны ўсе неабходныя ўмовы: пасеяна больш трохсот гектараў аднагадовых культур, прыкладна столькі ж адведзена на гэтыя мэты і для шматгадовых траў. Трэба дадаць да гэтага і цудоўныя шматкампанентныя выпасы, якія закладзены ля фермы. Такі падыход, зразумела, станоўча адбіваецца і на выніках работы жывёлагадоўлі. Ужо на цяперашні час на зялёных кармах у КСУПе ад адной каровы надойваюць па 13,4 кілаграма малака, што больш на кілаграм чым на такі перыяд было летась. Ды і сярэднясутачныя прывагі падраслі таксама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.