Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; GeneratePostThumbnails has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/plugins/generate-post-thumbnails/generate-post-thumbnails.php on line 21

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_slider_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 210

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_highlighted_posts_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 341

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 467

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_vertical_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 624

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_300x250_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 783

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_728x90_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 884

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_125x125_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 986

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_video_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 1104
Дзе тонка, там і рвецца — Житковичи. Новае Палессе. Районная газета

Дзе тонка, там і рвецца

Дзе тонка, там і рвецца. Гэтае выслоўе найбольш трапна характарызуе ход сёлетняга жніва ў КСУПе “Чырвоны Бор”.


Адлегласць да дванаццатай сістэмы, дзе знаходзіцца шасцідзесяцігектарны палетак жыта, немалая. Паўгадзіны не меней патрабуецца патраціць, каб з цэнтральнай сядзібы гаспадаркі патрапіць туды на аўтамабілі. У дзень нашага наведвання гаспадаркі (19 ліпеня) менавіта там і вялі ўборку збажыны мясцовыя земляробы. Ужо на пад’ездзе да палетка, было відаць, што ў гаспадарчым уборачным канвееры намеціўся якісьці сур’ёзны збой. Два КЗС стаялі на ўскрайку поля з заглушанымі рухавікамі. Што камбайны выйшлі са строю, гэты прыпынак падобны не быў. Бо ля машын ніхто не рупіўся. Камбайнеры, нібы чародка вараб’ёў, утульна расселіся на пажарнай цыстэрне, што стаяла ў цянёчку, і пакурвалі. У такі гарачы час — і такая абыякавасць. Толькі з размовы з камбайнерамі выяснілася, што прастой тэхнікі банальны: недастаткова задзейнічана тэхнікі на адвозцы. Адзін МАЗ з прычэпам не спраўляецца забіраць усё зерне ад шасці камбайнаў, таму і даводзіцца чакаць з поўнымі бункерамі.


Як далей гаварылі механізатары, такі непарадак з перавозкай збажыны назіраецца ў іх гаспадарцы з самага пачатку жніва. Пакуль чакалі аўтамашыну, камбайнеры назвалі і яшчэ адзін недахоп, які маецца ў іх гаспадарцы — не вядзецца ў сельгаспрадпрыемстве экран працоўнага спаборніцтва.


— Цікава ўсё ж ведаць, як хто працуе, і колькі за дзень атрымліваецца, — даводзілі механізатары.


Сапраўды, з гэтым цяжка не пагадзіцца. Калі браць ва ўлік, што аснову камбайнавых экіпажаў складае моладзь, а дух саперніцтва ў іх выражаны вельмі моцна, то і інфармацыйны вакуум, які стварылі падчас ўборкі ў сельгаспрадпрыемстве, з’яўляецца таксама істотным недахопам у арганізацыі работ. Адсюль і адпаведны настрой у механізатараў:


— Напэўна, на прэсе болей бы атрымаў, чым пры такіх прастоях на камбайне. Гадзіну не меней прыходзіцца чакаць, пакуль выгрузішся.


Гаварылі хлебаробы не толькі пра адмоўныя моманты сваёй працы на збожжавым палетку. У прыватнасці са станоўчага боку была адзначана імі арганізацыя харчавання. Два разы гарачую ежу падвозяць механізатарам у поле. Што і парк машын папоўніўся новымі ўборачнымі агрэгатамі ў гэтым годзе.


Гутарка адразу перапынілася, калі да палетка пад’ехаў МАЗ. Механізатары хуценька накіраваліся да сваіх камбайнаў, каб пачаць разгрузку бункераў. Зрабіўшы гэта, машыны кіраваліся ў загонкі, каб прадоўжыць абмалот збажыны. На жаль, выгрузіцца пашанцавала не ўсім. Адзін уборачны агрэгат так і застаўся на ўскрайку стаяць.


— Праблему гэтую ведаем, — адзначае дырэктар гаспадаркі Сяргей Макарэвіч. — Толькі няма пакуль магчымасці, каб яшчэ выдзеліць транспарт для адвозкі збажыны ад камбайнаў. Прапрацоўвалі пытанне з партнёрамі, але і ад іх дабіцца транспартнага сродку вельмі складана. Але будзем думаць, як выйсці з сітуацыі.


Са сказанага кіраўніком турбуе адно, каб гэты стан задумення не расцягнуўся да канца жніва. Яшчэ ж ёсць палеткі і на большай адлегласці. А як будзе там? Нават пры цяперашняй арганізацыі адзін камбайн гаспадаркі практычна прастойвае.


Рвецца там, дзе заўсёды тонка. Такіх месц на жніве ў сельгаспрадпрыемстве выяўлена нямала. Есць праблемы і з дапрацоўкай збажыны, бо сушыльная гаспадарка вельмі слабенькая. Таму даводзіцца частку зерня пускаць на плюшчэнне. Але як зазначыў Сяргей Аляксандравіч, абсталяванне для гэтага таксама жадае быць намнога лепшым, як і якасць плюшчэння.


Працаваць чырванаборскім хлебаробам на жніве патрабуецца яшчэ нямала. Плошчы пад зерневымі ў іх займаюць больш тысячы гектараў. А выпраўляць прарэхі у арганізацыі работ на маршы заўсёды справа складаная.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.