Калі спявае “Веціца”…

Днямі народны фальклорны ансамбль “Веціца”, які плённа працуе на базе Старажоўскага сельскага клуба святкаваў 65-годдзе з дня стварэння калектыву. Важную для самадзейных творцаў юбілейную вечарыну мясцовым спевакам і спявачкам дапамог правесці народны клуб аматараў народнай творчасці “Вечарына”.


Народная песня – гэта візітная картка калектыву, якая ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры. Яна такая ж шырокая і хуткая, як рака Сцвіга, задорная і вясёлая, як удзельнікі гэтага цудоўнага калектыву. Песні ў выкананні “Веціцы” сапраўды шмат дзесяцігоддзяў напаўняюць душы месцічаў радасцю шчасцем. Менавіта гэты аспект адзначыла дырэктар цэнтра фальклору Ганна Лой, вядучая вечарыны, на якую сышлося нямала жыхароў вёскі, што любяць творчасць самадзейнага калектыву. З песень “Веціцы” і пачалася ўрачыстасць, якая знайшла працяг ва ўспамінах-гутарках аб пражытых гадах разам на сцэнічных падмостках удзельнікаў калектыву “Першы ручаёк” у вялікую магутную раку творчасці пад назвай “народны фальклорны ансамбль “Веціца” “пацёк” у адным накірунку ў далёкім пасляваенным 1945-ым, як толькі наша зямля стала адраджаць жыццё на вынішчанай фашысцкім катам папялішчы.


Але песня дапамагала людзям спраўляцца з усімі нягодамі, якія напаткалі іх на гэтым шляху аднаўлення і будаўніцтва новага жыцця.


Стваральнікам і першым кіраўніком ансамбля з’явілася маладая энергічная працаўніца бібліятэкі Параскева Мікалаеўна Занкевіч. Яна змагла запаліць іскрынку творчасці, прывіць любоў да народнай песні ў мясцовай моладзі. За нястомным і безумоўна таленавітым чалавекам пацягнуліся не толькі хлопцы і дзяўчаты, але і працаўнікі палёў і ферм, механізацыі, мясцовая інтэлігенцыя вёскі.


Ішоў час змяняліся ўдзельнікі, кіраўнікі калектыву, але ўзрастаў творчы патэнцыял мясцовых спевакоў, багацеў рэпертуар.


Дарэчы, сярод сённяшніх удзельніц ансамбля ёсць і тыя, хто стаяў ля вытокаў, хто працягваў традыцыі мастацкай творчасці і зараз спявае і прапагандуе народную песню, вучыць майстэрству выканання маладых выканаўцаў. Сярод такіх старажылаў – Паўліна Міронаўна Акуліч, Галіна Федараўна Маляшчэня і былы кіраўнік ансамбля Анастасія Савельеўна Бердава. Менавіта да іх і была асаблівая прыкавана ўвага аднавяскоўцаў – сапраўды цікава было паслухаць, як яны прыйшлі першы раз на рэпетыцыю, як стварыўся калектыў, з чаго пачыналі і хто быў натхняльнікам у падборы адметнага рэпертуару. Гэта было сапраўды цікава пачуць, але як узарвалася апладысментамі зала , калі старэйшыны заспявалі.


Як гавораць, душа не можна не тварыць, а чалавек дзякаваць, так і са сцэны гучалі словы падзякі старэйшынам калектыву ад імя кіраўніцтва аддзела культуры. Сапраўды вялікую жыццёвую і творчую дарогу прайшоў за гэты перыяд творчы калектыў. Песня “Веціцы” гучала на сенакосах, на фермах, палях, а вечарамі лілася над вёскай роўна і меладычна. Ды так, што дух захоплівала. Вось і пад час вечарыны сапраўды захоплівала дух ад майстэрства спевакоў. У іх вачах іскрылася радасць, бясконцая любоў да песні, традыцыйнай нашай культуры. І юбілярам гэтаму сапраўды можна пазайздросціць, бо яны душэўна багатыя.


Шмат было сказана цёплых слоў выдатнаму калектыву ў гэты дзень. Нераўнадушным быў да такой падзеі і таксама адчуваў сябе імяніннікам разам з калектывам старшыня Рычоўскага сельвыканкама Уладзімір Атаманчук. Дарэчы ў Рычоўскім сельскім Савеце ажно тры калектывы маюць высокае званне “народны”. Яны ўсе прыехалі павіншаваць сваіх калег са святам. Хораша гучалі віншаванні і ад калектываў мастацкай самадзейнасці клубаў , наро дны фальклорны калектыў “Дубравіца” Рычоўскага цэнтра традыцыйнай культуры, народнага фальклорнага калектыву “Сцвіжанка” Сямурадскага сельскага клуба.


А закончылася памятная дзея ўшанаваннем самадзейнага калектыву ўручэннем заслужаных узнагарод аддзела культуры і вельмі светлым і прыгожым канцэртам,які падарыў месцічам народны ансамбль народнай песні “Сваты” Жыткавіцкага раённага цэнтра фальклору.


У. ГАЎРЫЛОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.