Усё ў нашых руках


Уладзімір Атаманчук, старшыня Рычоўскага сельсавета:


— На маю думку, сёлетняе пасланне Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу з’яўляецца праграмай работы на бягучую пяцігодку. Кіраўнік  дзяржавы ў даступнай форме распавёў сваё бачанне пра новыя параметры дзейнасці ўсіх сфер народнагаспадарчага комплексу. Інфармацыя, данесеная Прэзідэнтам, ёсць ні што іншае, як дзейсны аргумент для народа на далейшае развіццё краіны пры цяперашніх эканамічных умовах. Не варта паддавацца паніцы і розным чуткам, якія параджаюць праблемы ў эканоміцы. Менавіта сваімі дзеяннямі, калі людзі кінуліся адначасова скупляць валюту, справакавалі тую сітуацыю, што сталася цяпер. Гэта ж рэальны падрыў эканамічнай магутнасці нашай краіны. Мы, наадварот, павінны яе ўмацоўваць. Усё тут у нашых руках. Я поўнасцю згодзен у гэтым з прэзідэнтам. Нават той жа выбух у мінскім метро, лічу, не толькі недапрацоўка супрацоўнікаў сілавых структур, але і людзей. Такім  ганебным з’явам у нашым грамадстве супрацьстаяць павінны ўсе разам.


Даволі часта па службовых справах даводзіцца бываць у розных кутках краіны. І што бачыш: усюды кіпіць стваральная праца, будуюцца дамы і іншыя аб’екты як у вялікіх гарадах, так і ў невялікіх мястэчках. Менавіта аб тым гаворыць прэзідэнт, што эканоміка краіны працуе, што людзі маюць работу, маюць магчымасць мацаваць свой дабрабыт. І ў пасланні на апошнім аспекце акцэнтавалася даволі вялікая ўвага, людзі павінны жыць у нашай дзяржаве яшчэ больш заможней. Дабіцца гэтага магчыма толькі сумленнай і стараннай працай.  Гэта павінен усвядоміць кожны, тады і сацыяльная сфера будзе развівацца паспяхова, і жыллё будавацца,  і маладыя кадры будуць замацоўвацца ў глыбінцы. 


Мяркую, што нам удасца справіцца і з гэтымі задачамі, бо гэта прывядзе краіну да яшчэ большага росквіту і надасць большай стабільнасці грамадству.


Клавдия Геннадьевна Мороз, начальник отдела ЗАГС Житковичского райисполкома:


— Пожалуй, я соглашусь с президентом. Мне очень понравилось, как было сказано Александром Григорьевичем: «…третий, четвертый ребенок — это мой ребенок». Я думаю, это некоторым образом будет стимулировать людей к деторождению, что, в свою очередь, поможет поправить демографическую ситуацию в стране. А люди здравомыслящие, понимающие будут стремиться к тому.  


С. БЕЛКА, С. СЕВАСЦЬЯНАВА.


 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.