Социальный опрос: Как бы вы оценили работу камунальных служб?

Так ацанілі дзейнасць работнікаў камунальнай службы жыхары нашага горада, адказваючы на пытанні карэспандэнтаў: “ Якія станоўчыя тэндэнцыі ў рабоце жыллёва-камунальных службаў вы змаглі б адзначыць? І як вы ацэньваеце якасць паслуг, аказваемых жыллёва-камунальнымі службамі?”


Вольга Галавач, прадавец:


Я сказала б, што ў летнія месяцы нараканняў на работу камунальных службаў асабіста ў мяне не маецца. Вось пачатак ацяпляльнага сезона ў гэтай арганізацыі заўсёды правальны. Калі патрэбна падаваць цяпло, заўсёды нейкую трубу прарве. Далей справа з падачай цяпла наладжваецца. Лічу, што камунальныя службы намнога лепей пачалі працаваць. Гэта бачна  ўжо па тым, як добраўпарадкуецца наш горад.


Віктар Некрашэвіч, вадзіцель аўтамашыны хуткай дапамогі:


— Па рабоце мне часта даводзіцца ездзіць па гарадскіх вуліцах. Менавіта па іх стану найперш ацэньваю дзейнасць камунальных службаў горада. Хачу зазначыць, што выбоін і ям на дарогах стала меней. Хаця яшчэ камунальнікам патрэбна папрацаваць у гэтым накірунку, асабліва на ўскраінах. Што тычыцца іншых паслуг, якія аказваюцца спецыялістамі гэтай арганізацыі, то ў апошні час нараканняў не маю: пастаянна падаецца вада, цяпло ў кватэры, прыбіраюцца вуліцы і мікрараёны, вывозіцца смецце, добраўпарадкоўваецца горад.


Галіна Пракаповіч, ветэран працы:


— Асабіста  я мала карыстаюся паслугамі камунальнай службы, бо пражываю ў прыватным доме. Але магу меркаваць аб працы работнікаў гэтай структуры, калі выходжу ў горад. Відаць, там з’явіўся добры спецыяліст па азеляненню. За апошнія гады столькі новых клумбаў з кветкамі  стварылі ў горадзе. Пастаянна падмятаюцца вуліцы і двары ў мікрараёнах. Магчыма, некага,хто сутыкаецца з работай камунальнікаў бліжэй, яна і не задавальняе. Аб чым даводзілася чуць не так і рэдка, але  лічу, што ўчастак гэты вельмі складаны і не заўсёды ўсё можна выправіць хутка, так як хочацца нам, спажыўцам. Але думаю, што і такі недахоп таксама будзе выкараняцца і паміж камунальнай службай і насельніцтвам будзе поўнае ўзаемапаразуменне. Падставы для такога супрацоўніцтва намеціліся.


Таццяна Кір’янава, настаўніца:


— Безумоўна, тэндэнцыі ў рабоце камунальнай службы горада намеціліся станоўчыя. Гэта відаць па многіх прыкметах. Горад прыгажэе, насельніцтву аказваецца неабходны для жыццядзейнасці пералік паслуг.


Рыгор Стасіловіч, пенсіянер:


— На маю думку, камунальная служба горада працуе добра. Напрыклад, па маёй вуліцы раней не вывозілася смецце з прыватных домаўладанняў, а цяпер штотыдня ездзіць трактар, які забірае ў гаспадароў бытавыя адыходы. Пастаянна пастаўляецца і вада. Хаця летам і былі пэўныя перабоі, але  лічу, што людзі самі павінны ў тым, калі ў спякоту разбіралі ўсю ваду на паліў сваіх агародаў. Што ж зробіш, калі магутнасцей у камунальнай службы не хапае. У мяне да спецыялістаў гэтай арганізацыі толькі адно пажаданне, каб усе добрыя пачынанні ў сваёй працы, яны пашыралі і развівалі.


С. Белка. Фота А. КІЦУРА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.