Радуюць добраўпарадкаванне і вытворчасць

Як складваюцца для калектыва адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавічыхімсервіс” справы на вытворчасці ў бягучым годзе, сведчаць наступныя паказчыкі. Напрыклад, выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў работ і паслуг склала 154 працэнты за восем месяцаў у параўнанні з такім жа мінулагоднім перыядам. Атрымана прыбытку ад рэалізацыі 203 працэнты. Рэнтабельнасць павялічана на 3,7 працэнта, а рэнтабельнасць продажу – на 2,2 працэнта.


Відавочна, зрух наперад у фінансава-эканамічнай дзейнасці дазваляе кіраўніцтву таварыства паспяхова вырашаць не толькі вытворчыя задачы, але і па іншых сферах дзейнасці. У першую чаргу, павялічыць заробкі працаўнікам арганізацыі. Сярэднемесячная іх велічыня на цяперашні час складае 1135 тысяч рублёў. Шырока практыкуюцца і іншыя формы матэрыяльнай падтрымкі сваіх работнікаў, а таксама пенсіянераў. Па льготнай цане ім адпускаецца сельгаспрадукцыя, выдзяляецца дапамога на яе закуп. З пачатку года на гэтыя мэты выдаткавана 36 мільёнаў рублёў. Клапоціцца кіраўніцтва таварыства і пра стварэнне належных умоў для працы і быту сваіх працаўнікоў, а таксама аб добраўпарадкаванні тэрыторыі. Толькі ў гэтым годзе на рамонт збудаванняў, добраўпарадкаванне затрачана амаль паўмільярда рублёў. Усе работнікі таварыства кожны чацвер дружна выходзяць на ўборку тэрыторыі. Дзякуючы намаганням працаўнікоў на добраўпарадкаванні тут з’явілася нямала кветак, а таксама малых архітэктурных форм. Зачароўвае сваёй прыгажосцю домік для птушак і рукатворны вадаём (на здымку).


Несумненна, што і гэта спрыяе паспяховай працы, на якую і нацэлены калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавічыхімсервіс”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.