Доўгачаканая прыбаўка
На 107 і 108 працэнтаў па надою і продажы малака адпаведна павялічылі ў параўнанні з леташнім працаўнікі ферм раёна з пачатку гэтага месяца.
Зараз дзённы валавы надой малака па раёну складае больш сямідзесяці тон, а яго задача — больш шасцідзесяці. Найбольшыя прыбаўкі па гэтых паказчыках маюць працаўнікі КСУПаў “Бялёў”, “Коленскае” і “Чырвоны Бор”. Адзінай гаспадаркай, дзе пакуль не ўдаецца дабіцца станоўчых вынікаў па вытворчасці малака, застаецца КСУП “Марохараўскі”.