Прэмія за добрыя веды

11-класніца Мілевіцкага дзіцячага сада- сярэдняй школы Вікторыя Басарановіч стала стыпендыяткай прэміі аблвыканкама. Штогод такой узнагароды ўдастойваюцца лепшыя вучні Гомельшчыны за высокія вынікі ў інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці.


Прадстаўніца нашага раёна неаднаразова ўдзельнічала ў розных творчых спаборніцтвах. Летась, напрыклад, яна стала прызёрам абласнога конкурсу чытальнікаў, прысвечанага 90-годдзю беларускіх класікаў Івана Мележа і Івана Шамякіна “Захаваем свет разам”. На рахунку Вікторыі і перамогі ў прадметных алімпіядах па беларускай мове і літаратуры.


Удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання, што прайшла ў Гомелі 21 снежня, натхніў вучаніцу на далейшае самаўдасканаленне, авалоданне ведамі.


Дарэчы, праз месяц В. Басарановіч у ліку іншых вучняў раёна будзе ўдзельнічаць у абласной алімпіядзе па роднай мове.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.