Калі ў душах няма крызісу

Кожны суботнік альбо чысты чацвер у Верасніцкім сельскім Савеце пачынаецца з прадуманнага, дакладнага плана дзеянняў, бо наводзіць парадак у вёсках трэба, што называецца, усім светам, каб эфект ад гэтай работы быў найбольшы.

— Яшчэ ў пачатку года мы распрацавалі план мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і захаванні ў належным стане ўсіх нашых населеных пунктаў, — распавядае старшыня сельсавета Рыгор Русы. — Прылягаючыя тэрыторыі, тыя ці ішыя вуліцы, помнікі замацаваны за кожным клубам, школай, ФАПам, кіраўнікам і калектывам якіх не трэба пра гэта лішні раз напамінаць. Тым не менш жыццё не стаіць на месцы, і карэктывы ў нашу агульную дзейнасць унесці неабходна. Улада павінна ісці да народа, а людзі — да нас. Карысць тут узаемная.
Ствараюць прыгажосць у сваіх вёсках людзі з дапамогай шэфаў, другіх добраахвотных памочнікаў з арганізацый райцэнтра. Значная работа была праведзена апошнім часам вакол Верасніцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, дзе зрэзаны і знесены хмызняк. Разам з другімі тут добра папрацавалі работнікі акцыянернага таварыства “Жыткавічлес”. А ў далейшым добраўпарадкаваць прышкольную тэрыторыю плануюць з дапамогай сваіх надзейных памочнікаў з нафтаперапампоўваючай станцыі “Тураў”.
Адначасова ў населеных пунктах Савета ўстанаўліваюцца і фарбуюцца новыя агароджы. З добрай ініцыятывай выступілі педагогі і вучні Малешаўскай школы, якія актыўна займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі на падворках удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ды сваіх былых настаўнікаў, а зараз пенсіянераў.
У сельсавеце шляхам самаабкладання было сабрана 18 мільёнаў рублёў. Гэта дазваляе набыць новыя агароджы. Мяркуюць таксама купіць бензапілу і газонакасілку. Як і планавалася, у годзе, што ідзе да свайго завяршэння, было знесена 3 трухлявыя дамы. Пяць пустуючых дамоў будуць чакаць вырашэння свайго лёсу ў новым, 2013 годзе. Так што ўсё ідзе згодна з планам і жаданнем мясцовых людзей: бачыць свае вёскі добраўпарадкаванымі і прыгожымі. Можна, канечне, спасылацца на фінансавыя і іншыя крызісы. Толькі ад гэтага лепей не стане. Галоўнае – каб не надышоў крызіс у людскіх душах.
Сяргей Вечаровы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.