Працаўнікі КСУПа “Бялёў” паспяхова справіліся з касьбой траў першым укосам

417Працаўнікі КСУПа “Бялёў” паспяхова справіліся з касьбой траў першым укосам. Механізатары гаспадаркі, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, аператыўна ўбралі травы з 220 гектараў і нарыхтавалі да вызначанай колькасці на зімоўку грамадскаму статку 25 працэнтаў сенажу.
Набліжаюцца да завяршэння работы па ўборцы траў першым укосам і ў КСУПах “Коленскае” і “Чырвоны Бор”. Увогуле “зялёнае жніво” ў раёне ідзе на другой палове вызначаных плошчаў. З яго пачатку ў сельгаспрадпрыемствах назапасілі 1612 тон сена, што складае дзевятнаццаць працэнтаў да задання, і амаль 13 тысяч тон сенажу, дваццаць тры працэнты да планавага паказчыка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.