Тэхнічная гатоўнасць да касьбы

420У самыя сціслыя тэрміны правесці ўборку траў першым укосам: такая задача пастаўлена перад працаўнікамі сельгаспрадпрыемстваў раёна ў бягучым годзе. У многім поспех на зялёным жніве, несумненна, будзе залежаць ад тэхнічнай гатоўнасці. Наколькі грунтоўная яна на цяперашні час у гаспадарках расказаў галоўны інжынер райсельгасхарчу Андрэй Ляшкевіч:
— Гатоўнасць тэхнікі да ўборкі траў па відах машын і агрэгатаў пакуль розная. Напрыклад, па кормаўборачных комплексах яна складае дзевяноста працэнтаў. З 34 камбайнаў ужо гатовыя 31. Такой падрыхтаванасці ўдалося дабіцца дзякуючы таму, што некалькі адзінак гэтай тэхнікі працавалі ў зімовы перыяд на здрабненні грубых кармоў, і ў гаспадарках на працягу ўсяго перыяду кормаздабываючыя комплексы падтрымліваліся ў спраўным стане. Што тычыцца іншых трох камбайнаў, то занепакоенасць выклікае толькі адна машына, дзве іншыя ўжо выпрацавалі свой эксплуатацыйны тэрмін і яны падлягаюць спісанню.
Нядрэнна абстаяць справы і з гатоўнасцю прэс-падборшчыкаў. Яна складае на бягучы момант прыкладна 90-91 працэнт. Ды і з касілкамі таксама вялікай бяды няма. За апошнія тры гады ў сельгаспрадпрыемствы паступіла дзевяць адзінак шыроказахопных касілак як беларускай вытворчасці, так і імпартных. Таму гэтыя агрэгаты гатовы да работы на сенажацях. Менавіта яны і стануць асноўнай сілай падчас касьбы. Яшчэ па адной-дзве касілцы меншай прадукцыйнасці будуць задзейнічаны на доглядных работах на выпасах грамадскага статку. Пэўныя пытанні ўзнікаюць з падрыхтоўкай грабляў. Пакуль для іх рамонту не хапае неабходных дэталяў, таму і гатовы да работы гэтыя агрэгаты на 80 працэнтаў. Але спадзяюся, што ў сельгаспрадпрыемствах прымуць належныя захады, каб паправіць становішча, і гэтая тэхніка таксама на сто працэнтаў была задзейнічана на лугах.
Увогуле цяперашнія тэхнічныя магчымасці гаспадарак, як паказваюць падлікі, дазволяць справіцца з пастаўленымі задачамі па кормавытворчасці. Дарэчы, хаця і нязначна, але машынныя паркі шэрагу сельгаспрадпрыемстваў да пачатку ўборкі траў папоўняцца і новым прычапным абсталяваннем. Будуць набыты тры прычэпы для перавозкі травяной масы. Яны паступяць у КСУПы “Чырвоны Бор”, “Бялёў” і акцыянернае таварыства “Людзяневічы”. Таму сёлетняй касьбе траў будзе забяспечана надзейная тэхнічная гатоўнасць.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.