“Жыткавіцкі торфабрыкетны завод” даўно і трывала займае месца флагмана

33445Адкрытае акцыянернае таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод” даўно і трывала займае месца флагмана сярод аналагічных прадпрыемстваў паліўнай прамысловасці нашай рэспублікі. Прадукцыю тут, як правіла, выпускаюць высокай якасці, а людзі працуюць добрасумленныя, многія з якіх па праву сталі гонарам гэтай галіны нашай краіны.
Не выключэннем быў і сёлетні сезон нарыхтоўкі фрэзернага торфу: па стану на 1 ліпеня яго ўжо было назапашана 125,4 тысячы тон. Прычым 10 работнікаў выканалі свае індывідуальныя сезонныя заданні датэрмінова.
За першае паўгоддзе было выраблена 30 тысяч тон брыкета, таварнай прадукцыі ў дзеючых цэнах выпушчана на 19 мільярдаў рублёў. Тут працуе 272 работнікі, сярэднямесячная зарплата склала 4 мільёны 260 тысяч рублёў. Падтрымліваецца курс на эканомію і беражлівасць. Так, па энергазберажэнні пры плане мінус 2,5 фактычна выйшлі на паказчык мінус 3,9.
Сяргей ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.