Для Алесі Сырамахі Тураў з’яўляецца малой радзімай

Изображение 004Для Алесі Сырамахі Тураў з’яўляецца малой радзімай, мясцінай, дзе яна нарадзілася і атрымала пуцёўку ў дарослае жыццё. Цяпер Алеся Міхайлаўна вярнулася дыпламаваным спецыялістам у свой родны горад, каб працай прыносіць яму  і яго жыхарам карысць.

Алеся з тых маладых  спецыя-лістаў-медыкаў, якія толькі ў жніўні ўліліся ў дружную сям’ю Тураўскай гарадской бальніцы.  Спецыяльнасць урача лабараторнай дыягностыкія яна атрымала ў Гомельскім медыцынскім універсітэце. Цяпер з поспехам прымяняе набытыя веды на практыцы.

— Канечне, хацелася б працаваць ва ўстанове, дзе робяць больш глыбокія і складаныя лабараторныя даследаванні, і абсталяванне дзе больш сучаснае, — расказвае малады ўрач аб першых кроках сваёй дзейнасці. — Разам з тым я не расчаравалася, што пачынаць сваю кар’еру мне давялося ў Тураўскай бальніцы. Нездарма ж кажуць, што дома і сцены дапамагаюць. Стаць добрым спецыялістам тут намнога прасцей, бо і калектыў табе знаёмы, і людзей ведаеш. А яшчэ не забіта галава бытавымі праблемамі, таму што жывеш з бацькамі, а значыць, больш часу можна ўдзяліць удасканаленню свайго прафесійнага майстэрства. Тым больш што чакалі, калі я прыйду на працу ў бальніцу, даўно. Вось і збылося аб чым марыла з дзяцінства.

Мэта стаць урачом у Алесі Міхайлаўны нарадзілася яшчэ ў дзіцячым садзіку. Засумнявалася ў гэтым толькі аднойчы, калі закончыла музычную школу. Тады хацела займацца музыкай на прафесійным узроўні. Але, калі атрымала дыплом  аб заканчэнні агульнаадукацыйнай школы, ужо цвёрда ведала, што пойдзе ў медыцынскі.

Алеся Міхайлаўна вельмі ганарыцца, што яна родам з Турава. Калі была студэнткай, пры першай магчымасці, нібы птушка ў роднае гняздо, імкнулася на малую радзіму А па іншаму і быць не можа, бо чалавек да месца дзе нарадзіўся вялікую ласку мае. Так усё здарылася і ў Алесі Сырамахі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.