Вялікае задавальненне атрымалі гледачы ад культурнага мерапрыемства “Слаўнае свята Каляды”, якое прайшло ў Жыткавіцкім гарадскім цэнтры культуры

концертПадрыхтавана ўрачыстасць народным клубам аматараў народнай творчасці “Вечарына” раённага цэнтра фальклору.
У вялікай зале ГЦК не было вольных месцаў. Таму надзвычай цёплымі і шчырымі былі віншаванні і пажаданні з нараджэннем Хрыстовым, што выказалі прысутным старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Рамановіч і благачынны Тураўскай Епархіяльнай акругі, настаяцель храма Святой Вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы, пратаіерэй Генадзь Хаткевіч. Прадстаўнікі ўлады і духавенства жадалі людзям здароўя і радасці. Дабра і светлых памкненняў. І гэты прызыў падтрымалі самадзейныя артысты, якія парадавалі гледачоў цудоўнымі канцэртнымі нумарамі. Усе, затаіўшы дыханне, назіралі за абрадавымі дзеяннямі ў выкананні народнага калектыва “Дубравіца” з аграгарадка Рычоў. Гарачымі апладысментамі ўзнагароджана выканальніцкае майстэрства народных калектываў: Жыткавіцкага аўтаклуба “Хор навучэнцаў” установы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны музычны каледж”, “Вечарніца” і “Дзяўчаты”, а таксама выхаванцаў Жыткавіцкай школы мастацтваў і сярэдняй школы №1 райцэнтра.
Несумненна, што святочнасці мерапрыемству надавала і арганізаваная ў фае гарадскога цэнтра культуры выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Асабліва наведвальнікаў уражвалі ялінкі, зробленыя з розных матэрыялаў. З прайшоўшай урачыстасці яскрава вынікала, што духоўны пачатак і надалей будзе для людзей тым моцным стрыжням, які служыць і будзе служыць асновай усіх добрых і карысных спраў.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.