Пашана лепшым на Жыткаўшчыне

кольно2Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвёў вынікі сёлетняга працоўнага саперніцтва сярод механізатараў, якія працавалі на розных вытворчых участках прайшоўшай сяўбы яравых культур.
Днямі заслужаныя ўзнагароды механізатарам-перадавікам з акцыянернага таварыства “Тураўшчына” прама на рабочых месцах уручылі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Мікалай П’яўко і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Цімашчэня.
Лепшым у раённым спаборніцтве на пагрузцы арганічных угнаенняў стаў механізатар Іван Кажаноўскі. Бягучай вясной гэты руплівец пагрузіў больш за сорак тысяч тон арганікі. Гэта прыкладна трэцяя частка з таго аб’ёму, што ў акцыянерным таварыстве ўнеслі ў глебу пад сяўбу яравых культур. Свой заслужаны падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў АПК за туровщина4плённую працу Іван Іванавіч атрымаў з рук начальніка райсельгасхарчу Мікалая П’яўко на старажавецкай ферме (на здымку). Тут механізатар старанна ачышчаў ад гною выгульныя двары.
— Канечне, прыемна, што твае старанні заўважылі, — гаворыць Іван Кажаноўскі, — і такі дадатковы маральны і матэрыяльны стымул толькі настройвае на яшчэ большыя вытворчыя здабыткі.
Спраў жа, як кажа механізатар, летам у сельскай гаспадарцы не менш чым вясной.
— Вось крыху падрамантую пагрузчык, правяду тэхнічны агляд і вазьмуся за корманарыхтоўку, — падзяліўся планамі на бліжэйшы час працаўнік. — буду трамбаваць траву ў траншэях, а там і кукуруза пойдзе. А восенню зноў арганікай займуся.
Уменне Кажаноўскага вынікова працаваць на любым кольно1вытворчым участку адзначыў і намеснік дырэктара акцыянернага таварыства Валерый Стаднік:
— Гэты не падвядзе нідзе. Якую работу ні даручы: выканае усё акуратна і ў тэрмін.
Шмат слоў пахвалы гасцямі і прадстаўнікамі ад адміністрацыі сельгаспрадпрыемства было выказана і механізатару Генадзю Кот (на здымку). Гэтай вясной Генадзь Іванавіч працаваў на розных участках пасяўнога канвеера. Але найважэйшы здабытак для перамогі ў раённым спаборніцтве атрымаўся ў яго на перадпасяўной падрыхтоўцы глебы. Гэтай справай механізатар заняты і зараз. На сваім энерганасычаным трактары замежнай вытворчасці рыхтуе глебу пад сяўбу салодкай кукурузы, якая зараз вядзецца ў акцыянерным таварыстве. Генадзь Кот вопытны і спрактыкаваны спецыяліст. Яго працавітым рукам падуладна самая сучасная тэхніка. Ён пастаянна клапоціцца аб спраўнасці трактара і агрэгатаў, на якіх працуе. Таму даведзеныя дзённыя нормы заўжды перавыконвае. У ААТ “Тураўшчына” Генадзя Іванавіча ведаюць не толькі як стараннага сейбіта, але і добрага камбайнера. Ён гэтак жа самааддана працуе і на хлебнай ніве, аб чым сведчаць шматлікія заахвочванні ад кіраўніцтва.
Сярод тых, хто сёлета паказваў ўзоры майстэрства і стараннасці на веснавых палетках і механізатары Яўген Собалеў з ААТ “Жыткавічыхімсервіс”, Уладзімір Ярмоліч з КСУПа “Коленскае”, а таксама Дзмітрый Юранкоў з КСУПа “Бялёў”, якія сваёй працай унеслі немалы ўклад у паспяховае правядзенне палявых работ. Зразумела, што і гэтым рупліўцам ад райкама прафсаюза работнікаў АПК будзе аказана ў бліжэйшы час належная пашана. Як зазначыў старшыня райкама Уладзімір Цімашчэня (на здымку), арганізацыя і правядзенне працоўнага саперніцтва падчас асноўных сельскагаспадарчых кампаній з’яўляецца ў раёне добрай традыцыяй.
— Спаборніцтва дазваляе нацэльваць калектывы гаспадарак на атрыманне большых вытворчых здабыткаў, — адзначыў прафсаюзны лідар, — што ў сукупнасці з маральным і матэрыяльным заахвочваннем толькі ідзе на карысць агульнай справе. У гэтыя дні ўжо разгарнулася саперніцтва на нарыхтоўцы кармоў. Спадзяюся, што яно будзе не менш вострым па сваім напалу, чым на веснавых палетках. І тут таксама лепшыя не застануцца без узнагарод.
Сяргей Белка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.