Надзее Вашковай ёсць чым ганарыцца

вашковаАб нялёгкай працы жывёлаводаў Надзея Вашкова даведалася з дзяцінства, калі дапамагала на ферме маці і сястры. Такая акалічнасць стала вызначальнай у яе прафесійным выбары. Вышэйзгаданай справе жанчына прысвяціла амаль тры дзясяткі гадоў уласнага жыцця.

Першым абдуманым крокам на гэтай дарозе для Надзеі Васільеўны стала паступленне ў Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум, дзе яна дасканала асвоіла ўсе тонкасці заатэхнічнай навукі. Практычныя крокі па атрыманай спецыяльнасці зрабіла ў 1981 годзе на Любавіцкім свінакомплексе. Калі яго закрылі, перайшла на верасніцкую малочнатаварную ферму. Ад душы радавалася жанчына, калі кіраўніцтва ААТ “Тураўшчына” ўзялося за рэканструкцыю структурнага падраздзялення. Пасля яе завяршэння на ферме Надзеі Васільеўне прапанавалі месца кладаўшчыка-фуражыра, а неафіцыйна ўсклалі яшчэ і абавязкі памочніка загадчыка. Апошняя ўмова неспадзяванасцю для жанчыны не стала. Кіраваць абноўленай МТФ у Верасніцы паставілі яе дачку Раю. Яна хутка пайшла на павышэнне, стала галоўным заатэхнікам усёй жывёлагадоўлі “Тураўшчыны”, а Надзею Васільеўну  прызначылі загадчыцай фермы. Гэтую пасаду займае Вашкова ўжо год. Па вытворчых дасягненнях, якіх дабіліся мясцовыя жывёлаводы летась, добра бачна, што працуе плённа. Ад каровы на ферме надоена больш за сем тысяч кілаграмаў малака. Гэта больш чым летась.

— Калектыў у нас  падабраўся дружны і працавіты, ва ўсім мяне падтрымліваюць, імкнуцца выконваць свае абавязкі на высокім узроўні, — расказвае пра рабочы рытм на ферме На-дзея Вашкова. — Добра, што кіраўніцтва гаспадаркі такі рамонт зрабіла, таму шчыруем у прыстойных умовах. А гэта абавязвае толькі да аднаго: даіць і прадаваць больш малака самай высокай якасці і атрымліваць высокія прывагі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.